Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Сярэдняя школа № 2 г. Гарадка ім.А.П. Сабалеўскага
Назва музея: Музей дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Гарадка імя А.П. Сабалеўскага”
Профіль музея: комплексны
Дата адкрыцця музея: 30.08.2016 г.
Музей заснаваны на аснове рашэння педагагічнага савета (пратакол ад 29.08. 2016), заключэння аддзела адукацыі, спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкама ад 30.08. 2016 г.
Назва экспазіцый:
1.Беларуская хатка
2.Мужчынскія рамёствы
3.Жаночыя рамёствы
4.Гісторыя школы
Колькасць экспанатаў асноўнага фонду: 262.
Колькасць экспанатаў навукова- дапаможнага фонду: 57.
Плошча памяшкання: 64,26 м.кв.
Кіраўнік музея: захавальнік музейных фондаў Л.П. Ляўшова.
Савет музея: захавальнік музейных фондаў Л.П. Ляўшова, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Фірсава Л.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дымская В.М., вучаніца 10 класа Смалякова Вікторыя, вучаніца 11 класа Емяльянава Дар’я, вучань 10 класа Чыжан Максім.
Пошукава-даследчая дзейнасць
У Дзяржаўнай установе адукацыі на базе музея арганізавана аб’яднанне па інтарэсах “Спадчына”, адной з задач якога з’яўляецца вывучэнне матэрыяльнай спадчыны продкаў і экспедыцыйняя дзейнасць з мэтай збору прадметаў мужчынскіх і жаночых рамёстваў Гарадоччыны. Пры вывучэнні раздзела праграмы “Мастацкія промыслы на Гарадоччыне” былі арганізаваны экскурсіі ў вёскі Верамееўка, Маскаляняты, Кавалёўцы, Даўгаполле і інш. Экспазіцыя музея папоўнілася прадметамі жаночых рамёстваў: ручнікамі, посцілкамі, падузорнікамі. Даследавалі паходжанне назваў наведаных вёсак , а таксама мянушак жыхароў, якія да гэтага часу захаваліся. Пры вывучэнні раздзела праграмы “Духоўная спадчына Гарадоччыны” сабраны матэрыял пра святы, звязаныя з праваслаўным календаром: “Троіца”, “Зборная субота”, “Змітраўка”.
У зборы экспанатаў для школьнага музея прымаюць удзел вучні і настаўнікі, вялікую дапамогу аказваюць у гэтай справе бацькі. Створаны пошукава-экскурсійныя групы вучняў, якія ўзначальваюць члены савета музея.
Уліковая дакументацыя:
1.Кніга ўліку экспанатаў асноўнага фонду
2.Кніга ўліку экспанатаў дапаможнага фонду
3.Акты прыёму музеёных прадметаў
4.Кніга рэгістрацыі актаў
У музеі створаны і дзейнічаюць 4 экспазіцыі: “Беларуская хатка”, “Мужчынскія рамёствы”, “Жаночыя рамёствы”, “Гісторыя школы”, якія сістэматычна папаўняюцца сабранымі экспанатамі. Арганізуюцца не толькі экскурсіі, а і выставы. Праводзяцца як аглядавыя экскурсіі, так і тэматычныя. Асобныя з іх прысвячаюцца гісторыі адной рэчы: “Як прас прыйшоў да нас”, “Ад сініх кветак да кашуль дзетак”, “З гісторыі самавара”, “Гісторыя каваных рэчаў” і інш. Арганізуюцца выязныя выставы да раённых мерапрыемстваў разнастайнай тэматыкі: “Рамёствы продкаў пераймаем”( з дэманстрацыяй старадаўніх прадметаў і рэчаў, зробленых рукамі вычняў), “Музей на колах”, экспазіцыя па матывах “Новай зямлі” Я. Коласа з выступленнем вучняў-экскурсаводаў. На базе музея праводзіліся тэматычныя ўрокі па творах Я. Коласа, Я. Купалы, М. Гарэцкага, У. Караткевіча і іншых беларускіх пісьменнікаў з наладжваннем выстаў рэчаў, якія прыгадваюцца ў творах. У экспазіцыі “Гісторыя школы” вучні знаемяцца з дзейнасцю піянерскай і камсамольскай арганізацый у мінулыя гады, з творчымі работамі сваіх папярэднікаў, перыядычнымі выданнямі і г.д.
На працягу 2019-2022 г.г. падрыхтавана 11 экскурсаводаў. Праведзена 251 экскурсія: дэманстрацыі музейных прадметаў, экскурсіі-квэсты, тэатралізаваныя экскурсіі, каляндарна-абрадавыя і праваслаўныя святы, святы, звязаныя з заняткамі продкаў (млынароў, кавалёў, бондараў і інш.)
Група вучняў-валанцёраў займаецца грамадска-карыснай працай па ўборцы тэрыторыі праваслаўнага храма Андрэя Першазванага, даглядаюць фітаагарод, які створаны на школьнай тэрыторыі, вырошчваюць і сушаць лекавыя расліны, якія выкарыстоўвалі нашы продкі ад розных хвароб. Створаная ва ўстанове арганізацыі “Беларуская хатка” з’яўляецца неад'емнай часткай музея. Дзеці дапаўняюць яе інтэр’ер новымі знаходкамі на старажытны ўзор: аформлены чырвоны кут, зроблена паліца для абраза (у музеі і ў хатцы). Для правядзення святаў, такіх як Саракі, Масленіца, Купалле, Каляды і інш. робяць атрыбуты для афармлення.
Адукацыйная дзейнасць музея
Удзел у конкурсах: “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея”, “Скарбонка краязнаўчых знаходак” і інш.
Музейная педагогіка на уроках беларускай літаратуры, гісторыі, біялогіі: музейны урок па творчасці У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, Я. Коласа “Новая зямля”, урок біялогіі “Ежа нашых продкаў”, “З гісторыі льну” і інш.
Напісанне даследчых работ з выкарыстаннем музейных матэтыялаў і экспанатаў
Прэзентацыя праектаў: “Гісторыя каваных рэчаў на Гарадоччыне”, “Мінулае і сучаснае архітэктурнага гісторыка-культурнага помніка Гарадоччыны - былой коннай пошты”, “Гісторыя ганчарскай справы на Гарадоччыне”. Стварэнне вершаванай міні-кніжкі “Нашы вытокі” на аснове музейных экспазіцый (электронны варыянт).
Стварэнне відэароліка (промаролік) аб экспазіцыях музея.