Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2020

Гарадскі конкурс “Сваімі словамі”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшоў 21 лютага 2020 года на базе ДзУА “Сярэдняя школа № 1 г. Гарадка”.

Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы гарадскіх школ. Каманда вучняў сярэдняй школы № 1 г. Гарадка называлася “Васілёк”, а прадстаўнікі сярэдняй школы № 2 г. Гарадка далі сваёй камандзе назву “Карэньчыкі”. Падчас гульні трэба было выканаць шэсць заданняў: “Перакладчыкі”, “Сваімі словамі”, “Чацвёртае лішняе слова”, “Мудрасць у кожным слове”, “Літаратурная старонка”, “Крыжаванка”. З прапанаванымі конкурсамі дзеці справіліся паспяхова, але перамагла каманда “Васілёк”, якая атрымала 230 балаў. У скарбонцы каманды “Карэньчыкі” – 187,5 балаў. Усе працавалі з добрым настроем і добрымі думкамі.

   Загадчык ДзУ “Гарадоцкі вучэбна-метадычны кабінет” выказала вучням падзяку за ўдзел у конкурсее, падвяла вынікі. Каманды атрымалі ў падарунак кнігі на беларускай мове. Удзельнікі і госці свята атрымалі задавальненне ад сустрэчы з мілагучным, звонкім словам на мове сваёй Радзімы!

Разделы сайта